Навіны банка і прэс-рэлізы
23.06.2017

Пераход на міжнародную структуру нумару рахунку IBAN і новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды банкаў BIC

Паважаныя кліенты!

Інфармуем, што ў адпаведнасці з пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2015 №440 «Аб структуры нумару рахунку» і Інструкцыяй аб парадку прысваення Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь банкаўскіх ідэнтыфікацыйных кодаў і вядзення даведніка банкаўскіх ідэнтыфікацыйных кодаў удзельнікаў разлікаў, якія ажыццяўляюць плацяжы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2015 №472, з 4 ліпеня 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь будзе здзейснены пераход на міжнародную структуру нумару рахунку IBAN (International Bank Account Number) і новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды банкаў BIC (Bank Identifier Code).

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што ў каналах ДБА Банка будуць выдалены захаваныя даныя (іконкі хуткіх плацяжоў) па адвольным плацяжы (плацеж па рэквізітах).

Пры неабходнасці завядзення захаваных плацяжоў пасля 04.07.2017 года спатрэбіцца ажыццявіць аперацыю нанава і захаваць яе.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!