Другі нумар часопіса «PRO Беларусбанк» прысвечаны жаночаму і мужчынскаму бізнесу. У ім першы намеснік Старшыні Праўлення Нацбанка Тарас Надольны расказвае, чаму неабходна развіваць жаночы бізнес ва ўмовах зніжэння працэнтных ставак і ў якой валюце пераважна захоўвае грошы.
Урач-дыетолаг і бізнес-лэдзі Ірына Кабасакал разважае аб тым, чаму жанчына павінна быць слабай, нават у бізнесе.
Суўладальнік кампаніі «Рэгула» Іван Шумскі ўпэўнены, што калі гуляеш па-буйному, то няма дзялення на дзяўчынак-хлопчыкаў.
Уладальніца сеткі аптэк «Вітафарм» Ніна Паўлючык дзеліцца гісторыяй аб тым, як заснавала бізнес у сталым узросце і змагалася з зашоранасцю чыноўнікаў.
Дырэктар санаторыя «АСБ Сонечны» Сяргей Сарока сцвярджае, што сёння беларускія санаторыі выходзяць на еўрапейскі ўзровень і ў іх адпачываюць не толькі бабулі-дзядулі.
25-гадовы суўладальнік трэнажорнага зала «Клюква Gym» Іван Каўцэвіч упэўнены, што асноўная частка насельніцтва краіны жадае адпачываць на канапе з келіхам піва, а не займаючыся спортам.
Былы завуч па выхаваўчай рабоце, а цяпер дзелавая лэдзі Галіна Усава расказвае, ці можна зарабіць багацце на дзецях і што такое «жаночы шлях» у бізнесе.
Журналіст «PRO Беларусбанк» з’ездзіла ў пункт адлову і часовага ўтрымання безнаглядных жывёл «Фаўна горада» і зрабіла адтуль фотарэпартаж «Жыць».