Умовы прадастаўлення крэдытаў «Беларусбанка» на фінансаванне нерухомасці сталі яшчэ больш прывабнымі.
З 21.06.2017 па нанава выдаваемых крэдытах тэрмін крэдытавання павялічваецца з 15 да 20 гадоў, што дазволіць кліентам банка атрымаць крэдыт у большым памеры і пагашаць яго штомесячна з улікам прывычных выдаткаў. Выплата працэнтаў па крэдыце першыя 24 месяцы з даты заключэння крэдытнага дагавору будзе ажыццяўляцца па зніжанай працэнтнай стаўцы ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ, затым – у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ, павялічанай на тры працэнтныя пункты.
Акрамя таго, па крэдытах на будаўніцтва жылля пералічэнне грашовых сродкаў можа ажыццяўляцца адзінаразова або паэтапна ў адпаведнасці з умовамі дагавору долевага будаўніцтва.
Таксама з 21.06.2017 «Беларусбанк» у чарговы раз зніжае працэнтныя стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці (акрамя крэдытаў у рамках сістэмы будаўнічых зберажэнняў) і спажывецкія патрэбы ў беларускіх рублях.
Вырашаць важныя жыццёвыя пытанні з ААТ «ААБ Беларусбанк» становіцца лягчэй і прасцей!
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.