З 20.07.2017 устанаўліваюцца па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах у замежнай валюце:
- «Класік плюс» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка:
адкрытых да 13.11.2015, працэнты ў памеры 1,4% гадавых;
адкрытых з 13.11.2015 да 01.04.2016 – працэнты ў памеры 2% гадавых.
- «Класік Безадзыўны» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, працэнты ў памеры 2,2% гадавых.
- «Ваш выбар» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, асноўныя працэнты ў наступных памерах:
для штодзённага астатку ўкладу да 2000 (уключна) – 0,2% гадавых;
для штодзённага астатку ўкладу больш за 2000-15000 – 0,7% гадавых;
для штодзённага астатку ўкладу больш за 15000 – 1,2% гадавых.
- «Ашчадны» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжанаая працэнтная стаўка, працэнты ў памеры 1,5% гадавых.
З 20.07.2017 па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у замежнай валюце, адкрытых да 20.06.2017, устанаўліваюцца працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:
- «Класік Адзыўны да года» (у доларах ЗША, еўра):
на тэрмін 185 дзён – 0,8% гадавых.
- «Класік Безадзыўны да года» (у доларах ЗША, еўра):
на тэрмін 6 месяцаў – 1,3% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў – 1,8% гадавых.
- « Класік Адзыўны звыш года» на тэрмін 18 месяцаў (у доларах ЗША, еўра) – 2% гадавых.
- « Класік Безадыўны звыш года» (у доларах ЗША, еўра)
на тэрмін 30 месяцаў – 2,3% гадавых;
на тэрмін 36 месяцаў – 2,5% гадавых.
- «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны» (у доларах ЗША, еўра):
на тэрмін 3 месяцы – 1,1% гадавых;
на тэрмін 6 месяцаў – 1,3% гадавых;
на тэрмін 12 месяцаў – 1,9% гадавых;
на тэрмін 18 месяцаў – 2,1% гадавых;
на тэрмін 23 месяцы – 2,3% гадавых.
- «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны» (у доларах ЗША, еўра):
на тэрмін 3 месяцы – 1,4% гадавых;
на тэрмін 6 месяцаў – 1,8% гадавых;
на тэрмін 12 месяцаў – 2,2% гадавых;
на тэрмін 18 месяцаў – 2,4% гадавых;
на тэрмін 23 месяцы – 2,5% гадавых.
Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка»
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»