Навіны банка і прэс-рэлізы
14.06.2017

Да ўвагі ўладальнікаў пастаянна дзеючых плацежных даручэнняў

Паважаныя ўладальнікі ПДПД!

У цяперашні час ААТ «ААБ Беларусбанк» у адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.06.2015 № 440 «Аб структуры нумару рахунку» праводзяцца работы па пераходзе на міжнародную структуру нумару рахунку (IBAN) і банкаўскага ідэнтыфікацыйнага кода (BIC).

З мэтай забеспячэння разлікаў з 04.07.2017 на падставе пастаянна дзеючага плацежнага даручэння (далей – ПДПД), аформленага Вамі для пераводу грашовых сродкаў на рахункі фізічных і юрыдычных асоб, адкрытых у іншых банках (за выключэннем ПДПД, аформленых для аплаты паслуг праз АІС «Разлік»), просім у тэрмін не пазней 04.07.2017 прадставіць у банк заяву з пазначэннем новых рэквізітаў бенефіцыяра. Заява прадстаўляецца па месцы афармлення ПДПД.

У выпадку непрадстаўлення заявы ў банк ПДПД выкананню не падлягае ў адпаведнасці з пунктам 1.4 пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2017 №195.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце атрымаць у падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» і па тэлефоне 147.