ААТ «ААБ Беларусбанк» з 14.07.2017 устанаўлівае па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:
- «Прэміяльна – накапляльны «Дзіцячы», адкрытых да 13.11.2015, стаўку асноўных працэнтаў у памеры 9,5% гадавых;
- Накапляльны (накапляльны ўклад у нацыянальнай валюце са штомесячнай капіталізацыяй; накапляльны ўклад у беларускіх рублях; тэрміновы банкаўскі накапляльны ўклад у беларускіх рублях, а таксама накапляльныя ўклады, уведзеныя згодна з Загадам Дзяржаўнага банка СССР ад 29.03.1990 №30 «Аб увядзенні новых відаў укладаў ва ўстановах Ашчаднага банка СССР»), працэнтную стаўку ў памеры 9,5% гадавых.
Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца толькі да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць і аўтаматычнае перазаключэнне якіх на новы тэрмін адбылося да 01.04.2016.
З 14.07.2017 устанаўліваецца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Інтэрнэт - дэпазіт - Трэнд» з тэрмінам захоўвання 36 месяцаў, адкрытых да 05.05.2015, стаўка асноўных працэнтаў пры фактычным штодзённым астатку ўкладу:
да 2000,00 рублёў (уключна) – у памеры 9,4% гадавых;
звыш 2000,00 рублёў – у памеры 9,9% гадавых;
Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.
З 14.07.2017 устанаўліваюцца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях, адкрытых да 14.06.2017, працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:
- «Класік Адзыўны да года» на тэрмін 185 дзён – 4% гадавых.
- «Класік Безадзыўны да года»
на тэрмін 6 месяцаў – 7,2% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў – 8,4% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў (у рамках клуба «Аксаміт») – 9,4% гадавых.
- «Свабодны выбар»:
на тэрмін 11 месяцаў – 10,5% гадавых;
на тэрмін 24 месяцы – 12% гадавых.
- «Класік Безадзыўны звыш года»:
на тэрмін 18 месяцаў – 11,2% гадавых;
на тэрмін 24 месяцы – 11,7% гадавых.
- «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны»:
на тэрмін 3 месяцы – 5% гадавых;
на тэрмін 6 месяцаў – 7% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў – 7,5% гадавых.
- «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны»:
на тэрмін 3 месяцы – 7% гадавых;
на тэрмін 6 месяцаў – 8% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў – 9% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў (у рамках Клуба «Карт-бланш») – 9,5% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў (у рамках Клуба #настарт) – 9,5% гадавых.
- «Класік Паштовы Адзыўны» – 7% гадавых.
- «Класік Паштовы Безадзыўны» – 9% гадавых.
Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»