Дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале са старшынёй праўлення Віктарам Ананічам прымае ўдзел у пасяджэнні Савета Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай Арганізацыі Садружнасці (МБА ШАС) і іншых мерапрыемствах, прымеркаваных да пасяджэння.
Разам з пасяджэннем Савета МБА ШАС 8 чэрвеня 2017 г. у Астане (Рэспубліка Казахстан) адбыўся Сумесны Форум МБА ШАС і Дзелавога Савета ШАС.
Па выніках Форуму быў падпісаны шэраг дакументаў, сярод якіх – Мемарандум аб узаемаразуменні па экспартным фінансаванні паміж Акцыянерным таварыствам «Банк развіцця Казахстана» і ААТ «ААБ Беларусбанк».
Прадметам Мемарандума з’яўляецца ўсталяванне адносін стратэгічнага партнёрства, развіццё доўгатэрміновага і эфектыўнага супрацоўніцтва ў мэтах стварэння дзейснага механізму ўзаемадзеяння па арганізацыі фінансавання ўзаемных паставак прамысловай прадукцыі, тавараў, работ і паслуг.
Адпаведны дакумент падпісалі старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч і старшыня праўлення АТ «Банк Развіцця Казахстана» Болат Жамішаў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»