Навіны банка і прэс-рэлізы
06.06.2017

ЕАБР прадаставіў «Беларусбанку» крэдытную лінію на мэты гандлёвага фінансавання (прэс-рэліз)

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) прадаставіў ААТ «ААБ Беларусбанк» крэдытную лінію на 40 млн долараў ЗША на мэты гандлёвага фінансавання. Дакумент падпісаны ў Галаўным офісе «Беларусбанка».

У адпаведнасці з пагадненнем ЕАБР прадаставіць сродкі на пяць гадоў. Фінансаванне ў рамках лініі можа быць прадастаўлена на тэрмін ад трох да дванаццаці месяцаў. Сто працэнтаў крэдыту будзе накіравана на фінансаванне экспартна-імпартных здзелак паміж дзяржавамі-ўдзельнікамі ЕАБР. Фінансаванне можа быць прадастаўлена ў доларах ЗША, еўра, тэнге і расійскіх рублях.

image002

На фота: выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Перапяліца і кіруючы дырэктар па актывах і пасівах ЕАБР Дзмітрый Ладзікаў-Роеў падчас цырымоніі падпісання дакумента

«Падпісанне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю і росту аб’ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-ўдзельнікамі ЕАБР. Мы, як найбуйнейшы банк Рэспублікі Беларусь, валодаем шырокімі магчымасцямі для фінансавання бізнесу. Пагадненне з Еўразійскім банкам развіцця прадаставіць новыя магчымасці нашым карпаратыўным кліентам па ажыццяўленні ўзаемнага гандлю з суб’ектамі краін-удзельнікаў ЕАБР, акажа спрыяльнае ўздзеянне на развіццё дыялогу паміж партнёрамі з гэтых

краін, будзе садзейнічаць узмацненню інтэграцыйнага эфекта», – падкрэсліў выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Перапяліца.

«Усе сродкі, прызначаныя для гандлёвага фінансавання, будуць выкарыстоўвацца для падтрымкі экспартна-імпартных аперацый, накіраваных на пашырэнне ўзаемнага гандлю паміж дзяржавамі-ўдзельнікамі банка. Пры гэтым неабходна вылучыць асаблівую ролю гандлёвага фінансавання як дзейснага інструмента інтэграцыі, у якасці кароткатэрміновага, але моцнага генератара ўзаемнага гандлю», – адзначыў кіруючы дырэктар ЕАБР Дзмітрый Ладзікаў-Роеў.

Даведка:

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з’яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Рісіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзеяння развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельнікаў, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР складае 7 млрд долараў ЗША. Дзяржавамі-ўдзельнікамі банка з’яўляюцца Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Таджыкістан.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»