Навіны банка і прэс-рэлізы
01.06.2017

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 01.06.2017 пачынае размяшчэнне новых выпускаў Інтэрнэт-аблігацый у доларах ЗША і еўра

Набыць каштоўныя паперы можна праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» з выкарыстаннем плацежнай карты як у валюце намінала аблігацыі, так і ў беларускіх рублях.

Інтэрнэт-аблігацыі эмітаваны ў бездакументарнай форме, г. зн. у выглязе запісаў на рахунках (аналагічна безнаяўным грашам), і з’яўляюцца «прасунутай версіяй» традыцыйных папяровых аблігацый.

Інтэрнэт-аблігацыі валодаюць шэрагам пераваг у параўнанні з традыцыйнымі інструментамі зберажэнняў. Інтэрнэт-аблігацыі можна набываць кругласутачна, не выходзячы з дома. Таксама без наведвання банка можна атрымліваць фіксаваны даход і пагасіць аблігацыі па заканчэнні тэрміну іх абарачэння. Акрамя таго, поўнасцю выключана рызыка страты аблігацый, паколькі яны захоўваюцца на персаніфікаваным рахунку «дэпа» ў дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк.

У 2016 годзе «Беларусбанк» стаў першай фінансавай установай не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і на тэрыторыі краін СНД, якая ўкараніла тэхналогію анлайн-набыцця аблігацый.

 З больш падрабязнай інфармацыяй аб новым прадукце банка можна азнаёміцца тут.