Навіны банка і прэс-рэлізы
31.05.2017

Правядзі «Класнае лета!» разам з БЕЛКАРТ

Трымальнікі картак БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць прыняць удзел у рэкламнай гульні «Класнае лета!» і выіграць падарожжа па самых цікавых месцах Беларусі, а таксама парадаваць сябе або сваіх блізкіх падарачным сертыфікатам surprise.by.

гульня з Белкарт

Як прыняць удзел

Ажыццяўляйце безнаяўныя аперацыі з карткай БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк» у арганізацыях гандлю (сэрвісу) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на суму не менш за 40.00 беларускіх рублёў (за  выключэннем аперацый па куплі алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва, тытунёвых вырабаў, лекавых сродкаў), рэгіструйце чэкі на сайце  www.igra.kartochki.by і ўдзельнічайце ў розыгрышы прызоў.  

Умовы рэкламнай гульні

Рэкламная гульня праводзіцца з 1 чэрвеня па 24 жніўня 2017 года (уключаючы перыяд розыгрышу і ўручэння прызоў). Арганізатары разыграюць два камплекты прызоў: 6 ліпеня (улічваюцца аперацыі, здзейсненыя ў перыяд з 01.06.2017 г. (00:00:00) па 01.07.2017 г. (23:59:59) (карт-чэкі, якія пацвярджаюць ажыццяўленне аперацыі ў перыяд з 01.06.2017г. (00:00:00) па 30.06.2017г. (23:59:59)) і 3 жніўня (улічваюцца аперацыі, здзейсненыя ў перыяд з 01.07.2017 г. (00:00:00) па 01.08.2017 г. (23:59:59) (карт-чэкі, якія пацвярджаюць ажыццяўленне аперацыі ў перыяд з 01.07.2017г. (00:00:00) па 31.07.2017г. (23:59:59)). Для ўдзелу ў розыгрышы прымаюцца аперацыі, здзейсненыя з выкарыстаннем карткі БЕЛКАРТ на суму звыш 40,00 беларускіх рублёў.

Прызы

У рамках гэтай рэкламнай гульні разыгрываецца:

40 падарачных сертыфікатаў surprise.by коштам 100,00 беларускіх рублёў кожны;

20 падарачных сертыфікатаў на экскурсіі і адпачынак па РБ наміналам 150 рублёў;

10 падарачных сертыфікатаў на экскурсіі і адпачынак па РБ наміналам 380 рублёў;

2 падарачныя сертыфікаты на экскурсіі і адпачынак па РБ наміналам 1685 рублёў.

Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі рэкламнай гульні можна на сайце www.igra.kartochki.by.

Як аформіць картку БЕЛКАРТ

Аформіць заяўку на выпуск картак БЕЛКАРТ-Maestro/БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro (у тым ліку ў рамках Клубаў «Аксаміт», #настарт) можна дыстанцыйна (на сайце банка, у Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, інфакіёску, па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра 147).

Для афармлення карткі БЕЛКАРТ звярніцеся ва ўстанову банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!