18 мая 2017 г. у Галаўным офісе ААТ «ААБ Беларусбанк» адбылася сустрэча з дэлегацыяй Ісламскай Рэспублікі Пакістан, у якую ўвайшлі прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, Пасольства Пакістана ў Беларусі, дзяржаўнага банка Пакістана, кіраўнікі навучальных устаноў і інш.
Бакі адзначылі станоўчую дынаміку ў развіцці двухбаковых адносін Пакістана і Беларусі, у т. л. у палітычнай сферы. Падкрэслены ўзаемныя інтарэсы нашых краін у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, уключаючы ініцыятыву «Адзін пояс, адзін шлях».
Госці з Пакістана азнаёміліся з макраэканамічнымі паказчыкамі Рэспублікі Беларусь, банкаўскай сістэмай краіны. Асобы інтарэс выклікала роля ААТ «ААБ Беларусбанк», уключаючы такія напрамкі, як карпаратыўны, рознічны бізнес, міжнароднае супрацоўніцтва і іншае.
Была падрыхтавана падрабязная прэзентацыя банка, адбыўся абмен меркаваннямі ў форме дыялогу.
Удзельнікі сустрэчы прышлі да вывыду, што, нягледзячы на напрацоўкі ў сферы экспартна-імпартных адносін, двухбаковы гандаль, інвестыцыйнае супрацоўніцтва і іншыя напрамкі маюць намнога большы патэнцыял.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»