Навіны банка і прэс-рэлізы
19.05.2017

Прафсаюзных лідараў замежных краін прымалі ў Галаўным офісе (прэс-рэліз)

Вялікую дэлегацыю прафсаюзаў з 15 краін свету прымалі ў Галаўным офісе «Беларусбанка». Госці з інтарэсам знаёміліся з экспазіцыяй музея гісторыі банкаўскай справы і сацыяльнымі аб’ектамі банка.

profsojuz

profsojuz2

Падчас круглага стала адбыўся абмен меркаваннямі па пытаннях забеспячэння абароны інтарэсаў работнікаў і стратэгіі сацыяльнага партнёрства.

«Прафсаюзная арганізацыя "Беларусбанка" застаецца і, упэўнены, будзе заставацца самай буйной у сістэме Рэспубліканскага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Наш прафсаюз – гэта ўплывовая і аўтарытэтная арганізацыя, якая стаіць на стражы інтарэсаў людзей працы», – адзначыў у прывітальным слове намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Стрыхар.

profsojuz3

Вектар узаемаадносін паміж наймальнікам і Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыяй «Беларусбанка» вызначае дзеючы Калектыўны дагавор, які забяспечвае работнікам адзіныя ўмовы аплаты працы і аднолькавыя сацыяльныя гарантыі. Яны экстрапаліруюцца на самыя розныя сферы – ахова працы, медыцынскае страхаванне, заняткі спортам, аздараўленне, культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Увесь гэты комплекс мер стварае эфект абароненасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дне, што, безумоўна, станоўча адбіваецца на прадуктыўнасці і працуе на агульны вынік.

profsojuz4

«Словам, у нас добрая практыка пабудовы сацыяльнага партнёрства. У той жа час нельга выключаць магчымасць укараняць нешта новае, цікавае, прагрэсіўнае, – дадаў кіраўнік. – маю смеласць спадзявацца, што сённяшняя сустрэча будзе карысна як з пазіцый абмену вопытам работы, так і з пазіцый умацавання міжнароднага супрацоўніцтва прафсаюзаў».

 profsojuz5

Даведка: Сустрэча адбылася ў рамках II Міжнароднай канферэнцыі «Банкаўскія, фінансавыя, страхавыя прафсаюзы і будучыня свету працы», якая прайшла ў Мінску 16-17 мая 2017 года. У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі больш чым 15 краін свету: Румыніі, Славеніі, Малайзіі, Сербіі, Турцыі, Лівана, Італіі, Карэі, Егіпта, Арменіі, Малдовы, Расіі і інш. У мэтах абмену вопытам работы і ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва прафсаюзаў ініцыятарам яе выступіў Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!