Навіны банка і прэс-рэлізы
15.05.2017

Перспектывы супрацоўніцтва «Беларусбанка» з Індустрыяльным паркам абмеркаваны падчас дзелавой сустрэчы (прэс-рэліз)

Адбылася пашыраная дзелавая сустрэча ААТ «ААБ Беларусбанк» і Кітайска-Беларускага сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка».

kamen

Бакі абмеркавалі магчымасці пашырэння супрацоўніцтва па розных напрамках дзейнасці. Старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч заявіў аб гатоўнасці прадастаўлення рэзідэнтам парка поўнага комплексу банкаўскіх паслуг.

kamen2

«Мы гатовы ўсяляк садзейнічаць прасоўванню праекта шляхам прэзентацыі парка на спецыяльных форумах і мерапрыемствах, – адзначыў кіраўнік банка. – Улічваючы, што міжнародны бізнес з’яўляецца адным з стратэгічных накірункаў дзейнасці банка і мы многае робім для захавання і ўмацавання пазіцый на замежных фінансавых рынках, гэта можа прынесці належны эфект».

kamen3

Генеральны дырэктар Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» Лі Хайсінь станоўча ацаніў супрацоўніцтва з  «Беларусбанкам», расказаў аб тым, як развіваецца парк, аб напаўненні яго рэзідэнтамі і перспектывах, а таксама выказаў зацікаўленасць у далейшым узаемадзеянні.

kamen4

Бакі выказалі ўпэўненасць у паспяховай будучыні сумесных праектаў, што цягне за сабой непазбежнае ўмацаванне ўзаемавыгадных адносін Беларусі і Кітая.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!