Навіны банка і прэс-рэлізы
15.05.2017

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 05.05.2017 (прэс-рэліз)

05 мая 2017 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.

На пасяджэнні разгледжаны вынікі працы Банка за студзень-сакавік 2017 года і вызначаны задачы па далейшым развіцці.

Наглядальным саветам зацверджаны паказчыкі комплекснай ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі Палітыкі Банка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

Наглядальны савет прыняў рашэнне аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў Банка ў вочнай форме 14 чэрвеня 2017 года. 

Праўленню Банка даручана разгледзець пытанне, унесенае акцыянерам Банка ў ходзе гадавога Агульнага сходу акцыянераў.

Прынята рашэнне аб новых выпусках аблігацый для фізічных асоб.