«Беларусбанк» 21 красавіка 2017 года прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў гарадскога вочна-дыстанцыйнага конкурсу «Адукацыйныя інтэрнэт-гарызонты».
Установы адукацыі, якія перамаглі, у тым ліку ўдзельнікі праекта «Карта навучэнца», узнагароджаны памятнымі сувенірамі банка, а таксама сертыфікатамі на арганізацыю ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» урока фінансавай граматнасці ў навучальнай установе.
Даведка: Конкурс «Адукацыйныя інтэрнэт-гарызонты» праводзіўся з 3 студзеня па 28 сакавіка бягучага года Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама сумесна з Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі. У мэтах удасканалення інфармацыйнага сегмента адукацыйнай інтэрнэт-прасторы г. Мінска, павышэння іміджу і прэстыжу інтэрнэт-рэсурсаў педагагічных калектываў устаноў адукацыі г. Мінска ўдзел у конкурсе прыняло 169 інтэрнэт-прац.
Падрабязней на сайце камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама: http://minsk.edu.by/main.aspx?guid=88803