ААТ «ААБ Беларусбанк» у якасці ўпаўнаважанага брокера з 5 мая 2017 года пачало прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю аблігацый ТДА «НП-Сэрвіс» 37-га і 39-га выпускаў.
Аб'ём эмісіі аблігацый ТДА "НП-Сэрвіс" складае 2 млн. долараў ЗША і 1,7 млн. рублёў адпаведна, тэрмін абарачэння - 10 гадоў (са штогадовай афертай на датэрміновы выкуп). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і складае:
14,0% гадавых па аблігацыях, намінаваных у беларускіх рублях;
6,5% гадавых па аблігацыях, намінаваных у доларах ЗША.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам кропак продажаў можна азнаёміцца тут.
Даведка:
ТДА «НП-Сэрвіс» - адна з найбуйнейшых дыстрыб’ютарска-лагістычных кампаній Рэспублікі Беларусь, якая паспяхова працуе на рынку прадуктаў харчавання з 2000 года.
У асартыментным партфелі кампаніі больш за 100 шырока вядомых брэндаў, у тым ліку: гандлёвыя маркі M & M's, DOVE, Mars, Snickers, Bounty, Milky Way, Twix, ТМ "Pringles", Любятава, Ferrero Rocher, Raffaello, Kinder, Barilla, чай "Майскі", "Лісма","Curtis","Richard","Toffefee","Merci", печыва Mulinelli, кансервацыя VIS, корм для жывёл гандлёвых марак Whiskas, Kitekat, Sheba, Pedigree, Chappi і іншыя.
Тавары пастаўляюцца ў пераважную большасць гандлёвых кропак па ўсёй тэрыторыі краіны.