Навіны банка і прэс-рэлізы
06.05.2017

Па карце растэрміноўкі «Магніт» «Беларусбанка» больш за 7 400 магазінаў-партнёраў. Далучайцеся! (прэс-рэліз)

Новы прадукт «Беларусбанка» – карта растэрміноўкі «Магніт» набывае ўсё большую папулярнасць у насельніцтва. Прычына таму – істотныя перавагі, і, перш за ўсё тое, што пры разліку ўласнымі сродкамі ў магазінах-партнёрах вяртанне грашовых сродкаў (кэшбэк) дасягае 12%.

На сённяшні дзень колькасць магазінаў-партнёраў, па ўсёй Беларусі прымаючых карту растэрміноўкі «Магніт», складае больш  за 7 400 арганізацый. Прычым гэты спіс штодзень пашыраецца. Трымальнікі карты растэрміноўкі могуць падабраць для сябе выгадную прапанову ў прадуктовых, універсальных і будаўнічых магазінах, у магазінах электронікі і бытавой тэхнікі, у турыстычных кампаніях, а таксама ў іншых катэгорыях.

У ліку партнёраў банка – сетка прадуктовых магазінаў «Еўраопт», «MART INN», магазіны тэхнікі «Е-Тэхна», сетка АЗС «А100», салон сувязі «АЛЛО», магазіны мэбелі «Мэбля «Гомельдрэў», «Свет мэблі», «Сапраўдная мэбля», гандлёвы дом «Свіслач», сетка магазінаў «Твой велік», «Eliz», салон дзвярэй «Дзвярны стыль», будаўнічы магазін «Эксперт», спартыўныя магазіны  sportsity.by, «Фітспорт», фітнес-клуб «ФітКервс», магазін «Экспедыцыя», магазін адзення «Conver» і многія іншыя.

Ёсць прапановы, якія будуць цікавы цудоўнай палове чалавецтва – магазіны «Мілавіца», «Дэзіра», «Conte», «Дом Футра», «Модны гардэробчык», «Свет сумак», салоны абутку «Sun Dali», «Белвест», магазіны касметыкі «Дом натуральнай касметыкі», «Свет касметыкі», клініка жаночага здароўя «Ева», фірменны магазін «Блакiт», магазін «Свет швейных машын» і многія іншыя.

Напярэдадні адпускнога сезону многіх зацікавіць магчымасць набыць турыстычную паездку ў растэрміноўку да 5 месяцаў! Ужо сёння сярод партнёраў банка наступныя турыстычныя кампаніі і агенцтвы: «Топ-Тур», «БАЛКАНІНТУР», «Глоубал Трэвэл», «Нью іст лайн», «АВАЛОН-ТУР», «АСТРЭВЭЛ», «Дэльта-Тур» «Турлюкс» «Boden-Luft Tour» і іншыя.

magnitПры ажыццяўленні пакупак у магазінах-партнёрах банка пры разліку за кошт сродкаў авердрафтнага крэдыту растэрміноўка плацяжу складае да 12 месяцаў. Картай таксама можна разлічвацца і ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме банка. У такім выпадку разлік за тавары і паслугі можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў авердрафтнага крэдыту. Працэнтная стаўка – у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс 3 п. п., а калі аплата ажыццяўляецца ўласнымі сродкамі, кэшбэк не налічваецца.

Пры ажыццяўленні першай расходнай аперацыі за кошт сродкаў авердрафту прадастаўляецца аднакратны 30-дзённы перыяд выплаты працэнтаў за карыстанне авердрафтным крэдытам па льготнай стаўцы 0,0001%, так званы грэйс-перыяд.

Без дадатковай платы можна змяніць ПІН-код карты і зарэгістравацца ў Інтэрнэт-банкінгу.

Калі аб’ём наяўных расходных аперацый з выкарыстаннем карты або яе рэквізітаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу складае 50,00 бел. руб. і больш, не спаганяецца штомесячнае ўзнагароджанне за абслугоўванне карткі. Калі сума меншая, то аплата за абслугоўванне карты складзе 1 бел. руб. у месяц.

Аформіць заяўку на карту растэрміноўкі «Магніт» можна ў Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, на карпаратыўным сайце, па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, у інфакіёсках або ў структурных падраздзяленнях банка.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!