Дарагія сябры!
Сардэчна віншуем вас з Днём Вялікай Перамогі!
Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну глыбокай павагі і бясконцай удзячнасці гераічнаму подзвігу народа і войска, якія перамаглі нацызм. І няхай падзеі сонечнага мая 45-га сталі даўно здабыткам гісторыі, нязменная людская ўдзячнасць нашым бацькам і дзядам за права жыць пад мірным небам.
Няхай заўсёды ў нашай цудоўнай краіне пануюць мір, згода, імкненне да стварэння, каб ад агульных памкненняў і працы наша планета станавілася крыху цяплейшай, лепшай, дасканалай…
Моцнага здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту, удачы вам, вашым родным і блізкім.
Наглядальны савет,
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»