Навіны банка і прэс-рэлізы
04.05.2017

Абноўленае аддзяленне «Беларусбанка» адкрылася ў Гомелі (прэс-рэліз)

Аддзяленне № 300/1 адкрылася ў г. Гомелі па адрасе: вул. Новапалеская, 3. Пасля рэканструкцыі павялічылася колькасць адкрытых працоўных месцаў, якія дазваляюць кліентам ва ўтульнай атмасферы атрымаць прафесійную кансультацыю, уведзена электронная сістэма кіравання чаргой, з’явіліся дадатковыя мультыкарыстальніцкія працоўныя месцы, два інфакіёскі з функцыяй «cash in».

«Новая мадэль абслугоўвання вельмі блізкая да замежнага вопыту, – адзначыў на цырымоніі адкрыцця аддзялення начальнік філіяла № 300 –  Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Архіпенка. – Акрамя таго, робячы наш офіс максімальна даступным і забяспечваючы безбар’ернае асяроддзе, пры ўваходзе ў аддзяленне мы прадугледзелі лесвічны пад’ёмнік для інвалідаў. Усе нашы намаганні накіраваны на тое, каб прадаставіць кожнаму кліенту першакласны сэрвіс».


otdelenie_gomel_

Аддзяленне № 300/1 працуе са снежня 1945 года. За дзесяцігоддзі спецыялістамі напрацавана шырокая кліенцкая база, якая перавышае 20 тысяч рахункаў. Знакавы парадкавы нумар – адзін заўсёды абавязвае калектыў гэтага падраздзялення трымаць марку і быць у ліку лепшых. Гэта пацвярджаюць і кліенты, якія пастаянна пакідаюць вусныя і пісьмовыя падзякі супрацоўнікам аддзялення.

«Абслугоўваюся ў гэтым аддзяленні ўжо больш за 10 гадоў, – расказвае Алена Маркава, кліент аддзялення № 300/1. – Прыязджаю сюды з іншага раёна. Чаму? Усё проста: тут працуюць прафесіяналы сваёй справы. Спецыялісты могуць адказаць на любое пытанне і знайсці выйсце з любой, здавалася б, нават бязвыхаднай сітуацыі. Асаблівая ўдзячнасць кіраўніку аддзялення за тое, што так добра змагла наладзіць работу. Пасля рамонта і мадэрнізацыі мне будзе ўдвая прыемней абслугоўвацца ў  рэканструяваным аддзяленні. Дзякую работнікам "Беларусбанка" за прафесійнае абслугоўванне і жадаю далейшага развіцця. Радуйце нас, кліентаў, яшчэ многа-многа гадоў».

 otdelenie2

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»