Навіны банка і прэс-рэлізы
29.04.2017

У «Беларусбанку» падвялі вынікі работы за першы квартал (прэс-рэліз)

На пашыраным пасяджэнні Праўлення падведзены вынікі работы банка за першы квартал бягучага года. Было адзначана, што атрыманы прыбытак 28,7 млн рублёў пры плане 15 млн рублёў, выкананы нарматывы бяспечнага функцыянавання банка, устаноўленыя Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. ААТ «ААБ Беларусбанк» па-ранейшаму захоўвае лідзіруючыя пазіцыі на асноўных сегментах айчыннага банкаўскага рынку. На валавой аснове прыцягнута замежных рэсурсаў 365 мільёнаў долараў ЗША ў эквіваленце. Павялічылася доля банка ў абслугоўванні знешнегандлёвага абароту краіны і дасягнула 21,3%.

pravlenie

«Бягучы год павінен стаць для калектыву экзаменам на сталасць, – заявіў старшыня праўлення Віктар Ананіч. – Новая стратэгія банка прадугледжвае павышэнне эфектыўнасці шляхам трансфармацыі. Удасканаленне бізнес-працэсаў, эфектыўнасць дзейнасці, павышэнне маржынальнасці, скарачэнне выдаткаў могуць стаць адказам на выклікі часу».

pravlenie2

Улічваючы, што дзяржаўныя праграмы, рэалізацыя якіх была ў ліку прыярытэтаў, перадаюцца ў іншыя фінансавыя структуры, банку трэба знаходзіць новыя высокадаходныя праекты. Неабходны таксама сур’ёзныя крокі па ліквідацыі запазычанасці прадпрыемстваў.

Адзначана, што за апошнія гады банк заяўляе аб сабе як аб высокатэхналагічным фінансавым інстытуце, прапануючы новыя прадукты, прасоўваючы дыстанцыйнае абслугоўванне, удасканальваючы паслугі.

pravlenie3

І надалей стаўка будзе на развіццё лічбавага банкінгу. Пэўныя надзеі па ўдасканаленні бізнес-працэсаў ускладаюцца на патэнцыяльнага інвестара, па прыцягненні якога банкам вядзецца сур’ёзная работа.

У карпаратыўным сектары пры захаванні праектаў па буйных прамысловых прадпрыемствах будзе ўзмоцнены вектар па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Пры ўсёй амбіцыёзнасці планаў і задач «Беларусбанк» захавае пазіцыю дзяржаўнага інстытута і сацыяльна адказнага брэнда, у поўнай меры выконваючы абавязацельствы перад краінай і насельніцтвам. 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»