Навіны банка і прэс-рэлізы
27.04.2017

Уладальнікам карт «Беларусбанка» на запраўках у Гомельскай вобласці прадастаўляецца скідка (прэс-рэліз)

Кліенты сеткі АЗС «Беларуснафта» – уладальнікі карт праграмы лаяльнасці могуць атрымаць скідку на паліва на  АЗС № 25 і 39 у Гомелі. Гэта магчымасць прадастаўляецца пры аплаце паліва плацежнымі карткамі ААТ «ААБ Беларусбанк» ва ўстройствах самаабслугоўвання (бензаматах). У сумесным з РУП «Беларуснафта – Гомельаблнафтапрадукт» праекце «Беларусбанк» выступіў у ролі банка-экваера.

azs

Аперацыя вельмі простая, патлумачылі спецыялісты. На экране бензамата трэба выбраць нумар палівараздатачнай калонкі АЗС і ўставіць карту лаяльнасці «Беларуснафта» ў картапрыёмнік бензамата. Пасля таго як на сэнсарным экране ўстройства адлюструецца інфармацыя аб карце лаяльнасці кліента, яе трэба дастаць, уставіць банкаўскую плацежную картку, па якой і ажыццяўляецца аплата.

Аўтары праекта абяцаюць, што гэта толькі пачатак. У найбліжэйшы час скідкі будуць прадастаўляцца ў бензаматах, размешчаных на АЗС не толькі ў Гомелі, але і ў іншых рэгіёнах.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ  Беларусбанк»