Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings павысіла кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» з «С» да «В» і пацвердзіла доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі банка на ўзроўні «В-», прагноз змянення рэйтынгаў «Стабільны».
Бізнес-пазіцыя банка ацэнена S&P Global Ratings як «моцная», якая адлюстроўвае дамінуючыя пазіцыі банка на рынку Рэспублікі Беларусь. Узровень паказчыкаў фандзіравання ААТ «ААБ Беларусбанк» «вышэй за сярэдні» па банкаўскім сектары Рэспублікі Беларусь.
З’яўляючыся незалежнай і надзейнай ацэнкай крэдытаздольнасці ААТ «ААБ Беларусбанк», крэдытныя рэйтынгі сведчаць аб празрыстасці і адкрытасці банка, дэманструюць плацежаздольнасць фінансавай установы як надзейнага дзелавога партнёра, спрашчаюць здзелкі на рынку даўгавога капіталу, садзейнічаюць прыцягненню інвестыцый.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»