Навіны банка і прэс-рэлізы
21.04.2017

У Галаўным офісе «Беларусбанка» прайшоў семінар з удзелам прадстаўнікоў Citibank (прэс-рэліз)

Пры падтрымцы ААТ «ААБ Беларусбанк» у Мінску прайшоў семінар Citibank «Сусветная індустрыя плацяжоў. Тэндэнцыі і перадавая практыка». Удзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі «Беларусбанка», а таксама прадстаўнікі сямі найбуйнейшых банкаў краіны, якія актыўна працуюць на міжнародных рынках.

 seminar

Спікеры Citibank расказалі аб тэндэнцыях рынку гандлёвага фінансавання, спецыфіцы функцыянавання сучасных клірынгавых сістэм, асобна спыніліся на замежнай практыцы спагнання камісій у міжнародным клірынгу. У ходзе семінару былі закрануты і некаторыя праблемы кібербяспекі, а таксама прыведзены вопыт работы ў гэтай галіне Citibank.

У рамках семінара адбыліся дзелавыя перамовы выканаўчага дырэктара ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Перапяліцы і прадстаўнікоў Citibank. Фінансавыя структуры супрацоўнічаюць з 2009 года і за гэты час дасягнулі значных поспехаў у частцы правядзення міжнародных плацяжоў.


seminar2

 «Правядзенне падобных семінараў – гэта свайго роду пацвярджэнне палітыкі адкрытасці нашага банка, а таксама жадання спасцігаць новыя тэхналогіі, удасканальваць бізнес, павышаць яго аператыўнасць», адзначыў Віктар Перапяліца, каменціруючы значнасць падобных мерапрыемстваў.

Выступаючы перад слухачамі, спікеры таксама акрэслілі некаторыя тэндэнцыі сучаснага рынку міжнародных плацяжоў: у іх ліку названы пераарыентацыя шэрагу ігракоў рынку на лакальныя валюты, а таксама перавод разлікаў у лічбавы фармат, які палягчае жыццё банкам і скарачае аперацыйныя выдаткі на апрацоўку вялізных пакетаў дакументаў.

 semibar3

Каб адказваць на выклікі часу, як тое: канкурэнцыю з боку фінтэхкампаній, якая імкліва расце, неабходнасць выконваць няпростае заканадаўства, якое рэгулюе галіну, плацежнай індустрыі прыходзіцца пастаянна эвалюцыяніраваць, а банкам – забяспечваць аператыўнасць і празрыстасць працэсаў, паскараць інавацыйнае развіццё, мінімізуючы рызыкі ў сферы плацяжоў. Да такіх вывадаў прыйшлі ўдзельнікі семінара падчас абмеркавання.

 

Даведка:

Супрацоўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» і Citibank пачалося ў 2009г.

У лістападзе 2016 г. Citibank уручыў ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароду за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў «Straight Through Processing Excellence Award».

Citi – вядучая сусветная фінансавая кампанія, якая абслугоўвае каля 200 мільёнаў кліенцкіх рахункаў і ажыццяўляе сваю дзейнасць больш чым у 160 краінах. Citi прадастаўляе прыватным асобам, кампаніям і дзяржаўным установам шырокі спектр фінансавых прадуктаў і паслуг сусветнага класа, уключаючы банкаўскія паслугі для прыватных асоб і карпаратыўных кліентаў, крэдытныя прадукты, паслугі інвестыцыйнага банкінгу, брокерскія аперацыі з каштоўнымі паперамі, банкаўскае абслугоўванне камерцыйных аперацый, а таксама паслугі па кіраванні дабрабытам.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!