Навіны банка і прэс-рэлізы
21.04.2017

«Беларусбанк» выступіў Генеральным спонсарам спектакля (прэс-реліз)

«Беларусбанк» выступіў Генеральным спонсарам спектакля «Кар’ера доктара Рауса», прэм’ера якога адбылася 19 красавіка 2017 года ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. П’еса стала пераможцам конкурсу на стварэнне твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць», прысвечанага 525-годдзю з дня нараджэння беларускага першадрукара і 500-годдзю беларускага кнігавыдання.

Аўтар Віктар Марціновіч назваў жанр твора гістарычна недакладнай трагікамедыяй. Пастаноўку ажыццявіў Аляксандр Гарцуеў.

spektakl

Само імя нашага слыннага земляка, яго актыўная прысутнасць на медыя-прасторы, зварот да гэтай выбітнай гістарычнай постаці абяцае зрабіць свой унёсак ва ўсведамленне глыбіннасці і важкасці айчыннай гісторыі і культуры. За тое, што тэатр беларускай драматургіі ініцыіраваў такі праект, гонар яму і хвала, лічаць у банку.

«Мы вельмі ўдзячны найстарэйшаму банку краіны за падтрымку конкурсу, – адзначыў на брыфінгу перад праглядам спектакля дырэктар тэатра Уладзімір Карачэўскі. – Гэта ёсць рэальнае сведчанне сацыяльнай адказнасці яго дзейнасці, што мае таксама быць ухваленым у наш прагматычны век».

spektakll

Уладзімір Карачэўскі падкрэсліў, што акрамя конкусу банк выдаткаваў сродкі таксама на пастаноўку спектакля. Раней была аказана падтрымка пры правядзенні ў Мінску II Маладзёжнага тэатральнага форуму краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, выступіўшы ў ролі генеральнага партнёра.

spektakl2

У планах тэатра – ажыццявіць пастаноўкі іншых п’ес, якія па выніках конкурсу былі прызнаны лепшымі. З 17 прадстаўленых на суд журы твораў выбрана 7, якія былі надрукаваны ў адмысловым зборніку, выдадзеным Нацыянальнай бібліятэкай.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!