ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула крэдыт у памеры 30 млн еўра ад Аўстрыйскага Кантрольбанка (ОеКВ) пад гарантыю Міністэрства фінансаў Аўстрыі. Прыцягнутыя рэсурсы будуць накіраваны на фінансаванне знешнегандлёвых здзелак паміж беларускімі і аўстрыйскімі суб’ектамі гаспадарання.
Падпісанне пагаднення адбылося ў Вене (Аўстрыйская Рэспубліка).
На фота (злева направа): Фердынанд Шыпфер, Аляксандр Паліўка
Ад «Беларусбанка» подпіс пад дакументам паставіў намеснік Старшыні Праўлення Аляксандр Паліўка. З боку ОеКВ крэдытную дакументацыю падпісалі выканаўчы дырэктар, кіраўнік дэпартамента экспартных гарантый Фердынанд Шыпфер і старшы дырэктар крэдытнага дэпартамента Харальд Клее.
Дэбютная здзелка такога кшталту была рэалізавана бакамі ў красавіку 2015 года. Атрыманы крэдыт у памеры 20 млн еўра быў пагашаны «Беларусбанкам» 31 сакавіка 2017 года.
На фота (злева направа): Эвелін Ульрых-Хелль, дэпартамент вексельных гарантый; Харальд Клее, старшы дырэктар крэдытнага дэпартамента; Аляксандр Паліўка, намеснік Старшыні Праўлення «ААТ « ААБ Беларусбанк»; Ульрыке Цабіні, Старшы дырэктар дэпартамента вексельных гарантый; Фердынанд Шыпфер, выканаўчы дырэктар, кіраўнік дэпартамента экспартных гарантый; Мікалай Вавохін, кіраўнік Прадстаўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» у ФРГ
Працяг прамога супрацоўніцтва з ОеКВ сведчыць пра стабільна высокую дзелавую рэпутацыю «Беларусбанка» і яго аўтарытэт на еўрапейскім фінансавым рынку.
Даведка: OeKB створаны ў 1946 годзе, з’яўляецца аўстрыйскім нацыянальным Агенцтвам страхавання экспартных крэдытаў, які дзейнічае па даручэнні Урада Аўстрыі. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці OeKB з’яўляюцца прадастаўленне страхавых пакрыццяў па экспартных крэдытах і аўстрыйскіх інвестыцыях за мяжой. Асаблівасцю OeKB з’яўляецца сумяшчэнне функцый экспартнага страхавога агенцтва і фінансуючага банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»