Навіны банка і прэс-рэлізы
10.04.2017

Часопіс «EMEA Finance» прысвоіў ААТ «ААБ Беларусбанк» адразу дзве ўзнагароды (прэс-рэліз)

Часопіс EMEA Finance абвясціў пераможцаў Еўрапейскай Банкаўскай Узнагароды 2016 і прысвоіў ААТ «ААБ Беларусбанк» адразу дзве ўзнагароды. ААТ «ААБ Беларусбанк» прызналі «Лепшым банкам Беларусі», а УП «АСБ Брокер» (уваходзіць у склад холдынгу ААТ «ААБ Беларусбанк») стала «Лепшым брокерам Беларусі».

Банкаўскі рэйтынг EMEA Finance складаецца вядучымі сусветнымі аналітыкамі і кансультантамі на аснове такіх крытэрыяў, як асноўныя фінансавыя паказчыкі, рост актываў, рэнтабельнасць, збалансаванасць бізнесу і наватарства ў прадуктах.

Перамога ААТ «ААБ Беларусбанк» і УП «АСБ Брокер» адразу ў дзвюх намінацыях сведчыць аб надзейнай рэпутацыі банка на міжнародным рынку і даказвае, што ўклад ААТ «ААБ Беларусбанк» у рэгіён, асабліва ў такія складаныя часы, прызнаецца і заахвочваецца.

Даведка:

EMEA Finance – Брытанскі фінансавы часопіс, які асвятляе асноўныя фінансавыя падзеі, якія адбываюцца ў міжнародным фінансавым сектары Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі. Колькасць чытачоў EMEA Finance перавышае 125 000.