Навіны банка і прэс-рэлізы
05.04.2017

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 27.03.2017 (прэс-рэліз)

27 сакавіка 2017 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.

Наглядальны савет рэкамендаваў Агульнаму сходу акцыянераў зацвердзіць:

гадавую справаздачу аб выніках работы Банка ў 2016 годзе і задачах на 2017 год;

памер прыбытку, парадак яго размеркавання па фондах, памер дывідэндаў і тэрміны іх выплаты;

гадавую індывідуальную бухгалтарскую (фінансавую) справаздачнасць Банка за 2016 год;

памер гадавых бонусаў членам Праўлення Банка;

змяненні і дапаўненні ў Статут Банка.

Наглядальным саветам зацверджана справаздача аб ходзе рэалізацыі стратэгічнага плана развіцця Банка ў 2016 годзе.

Разгледжана пытанне аб унутранай ацэнцы эфектыўнасці работы выканаўчых органаў па выніках 2016 года.

Зацверджана справаздача аб ходзе рэалізацыі Кадравай палітыкі банка ў 2016 годзе і План работы службы ўнутранага кантролю на 2017 год.

Разгледжана пытанне аб удзеле Банка ў стварэнні спецыялізаванай касава-інкасатарскай кампаніі.