Навіны банка і прэс-рэлізы
31.03.2017

Больш за 130 школьнікаў Мінска прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні ад «Беларусбанка»

Інтэлектуальная гульня для старшакласнікаў г. Мінска па фінансавай тэматыцы «Вучыся. Зберагай. Зарабляй» прайшла 30 сакавіка ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week).

gmw

У пошуках новых падыходаў у падачы фінансавай інфармацыі дзецям банк стаў ініцыятарам правядзення інтэлектуальнай гульні па фінансавай тэматыцы для старшакласнікаў у рамках клуба ААТ «ААБ Беларусбанк» «Плацінавая сава», які пачаў сваю работу ў студзені 2017 года.

Гульні клуба для супрацоўнікаў банка праводзяцца кожную трэцюю пятніцу месяца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Мерапрыемства для навучэнцаў  праводзілася ўпершыню. У ім прынялі ўдзел больш за 130 чалавек.

gmw2

Інтэлектуальная гульня арганізавана ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі». Ва ўпартай барацьбе, бо для вызначэння пераможцы спатрэбіліся дадатковыя раўнды, першае месца заняла гімназія № 39. Другой стала каманда гімназіі № 7, трэцяе месца – у гімназіі № 56.

gmw3

«Пры падрыхтоўцы да Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі мы шукалі новыя падыходы ў правядзенні мерапрыемстваў для школьнікаў. Сённяшняя гульня – адзін з такіх яркіх прыкладаў. “Беларусбанк” прапанаваў дзецям у інтэрактыўнай форме праверыць свае веды ў галіне фінансаў, і яны адгукнуліся. Паспаборнічаць прыехалі 23 каманды з усіх раёнаў горада Мінска. Пераможцы гульні атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі і каштоўныя прызы, але і магчымасць прыняць удзел у найбліжэйшай гульні турніра работнікаў нашага банка “Разам мы розум”, які праходзіць у рамках інтэлектуальнага клуба “Беларусбанка” “Плацінавая сава”», – расказаў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» Дзмітрый Бакіноўскі.

Адзначым, што «Беларусбанк» адказна падыйшоў да падрыхтоўкі GMW, у рамках якога супрацоўнікамі банка запланавана больш за 450 мерапрыемстваў па ўсёй краіне – гэта лекцыі, семінары, трэнінгі, круглыя сталы, адкрытыя ўрокі па фінансавай граматнасці, прэзентацыі, дні адкрытых дзвярэй, дні кліента і многае іншае.

gmw4

gmw5

gmw6

gmw7

gmw8

gmw9

Даведка:

Тыдзень фінансавай граматнасці (Global Money Week), які праходзіць ва ўсім свеце кожную вясну, – глабальная кампанія па павышэнні дасведчанасці дзяцей і моладзі пра фінансы, якая праводзіцца па ініцыятыве міжнароднай партнёрскай сеткі CYFI (Міжнароднай арганізацыі фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі па Цэнтральнай/Усходняй Еўропе і краінах СНД). Рэспубліка Беларусь ужо ў пяты раз адзначае Global Money Week (GMW) правядзеннем адукацыйных мерапрыемстваў, звязаных са светам фінансаў.

Мэта шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках GMW, – пазнаёміць маладых людзей з правіламі фінансавых паводзін, даць карысныя парады аб тым, як разумна траціць і зберагаць грошы, пашырыць іх веды пра магчымасці атрымання даходу. ААТ «ААБ Беларусбанк» далучылася да CYFI і стала паўнапраўным удзельнікам GMW у 2015 годзе.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!