Навіны банка і прэс-рэлізы
30.03.2017

29 сакавіка 2017 года адбыўся гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» (прэс-рэліз)

На сходзе разгледжаны вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2016 годзе і задачы на 2017 год. Зацверджана гадавая справаздача за 2016 год, размеркаванне прыбытку і выплата дывідэндаў за 2016 год, устаноўлены нарматывы размеркавання прыбытку на 2017 год, абраны члены Наглядальнага Савета і члены Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк», агучаны змяненні і дапаўненні ў Статут.

akcionery

akcioneryy

Як адзначыў у сваім дакладзе член Наглядальнага савета Міхаіл Альшанскі, за справаздачны перыяд банк працаваў стабільна, гібка рэагаваў на сітуацыю, захаваў пазіцыі лідара айчыннага фінансавага рынку.

akcionerya

Устойлівасць функцыянавання і фінансавага стану, статус надзейнага міжнароднага партнёра дазваляюць прыцягваць замежныя рэсурсы і аказваць крэдытную падтрымку як буйным прамысловым прадпрыемствам, так і суб’ектам малога і сярэдняга бізнесу, а таксама забяспечыць выкананне абавязацельстваў у дачыненні кліентаў у поўным аб’ёме і ў вызначаныя тэрміны. 

«Працуючы ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, банк зрабіў стаўку на ўстойлівы рост і дынамічнае развіццё ключавых бізнес-напрамкаў, інтэнсіўнае ўкараненне новых тэхналогій і банкаўскіх прадуктаў, удасканаленне арганізацыйнай мадэлі і эфектыўнасць кіравання, –  падкрэсліў, выступаючы перад прысутнымі старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. –  Вынікі года – сведчанне таму, што банк надзейны, стабільны, гатовы да ўстойлівага развіцця».

akcioneryb

Актывы ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2016 узраслі на 1 076 млн рублёў, або на 4%, і на 01.01.2017 склалі 27 851 млн рублёў, што дазволіла захаваць першае месца па памеры актываў у банкаўскім сектары Рэспублікі Беларусь.

Рост актываў забяспечаны павелічэннем рэсурснай базы пераважна за кошт сродкаў, прыцягнутых ад кліентаў.

За 2016 год аб’ём сродкаў на рахунках насельніцтва павялічыўся на 4,2% і на 01.01.2017 склаў 9 875 млн рублёў. Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры сродкаў насельніцтва займаюць тэрміновыя дэпазіты, іх доля на 01.01.2017 склала 78,9%.

З другога паўгоддзя 2016 года назіралася ўстойлівая тэндэнцыя да павелічэння аб’ёмаў укладаў у нацыянальнай валюце (тэмп росту за год 107,6%).

Сродкі карпаратыўных кліентаў на 01.01.2017 склалі 8 546 млн рублёў і за 2016 год выраслі на 972 млн рублёў, або на 12,8%.

Палітыка па зніжэнні працэнтных ставак на крэдытныя рэсурсы, якая праводзіцца банкам, садзейнічала павышэнню прывабнасці і даступнасці крэдытаў для кліентаў і дазволіла Банку заставацца адной з ключавых крыніц капіталу для пазычальнікаў на рынку карпаратыўнага крэдытавання рэспублікі.

На працягу 2016 года банк праводзіў узважаную палітыку ў галіне карпаратыўнага крэдытавання. Прыярытэтамі карпаратыўнага бізнесу ў справаздачным годзе сталі аптымізацыя рызык, падтрыманне якасці і дыверсіфікацыі крэдытнага партфеля, рацыянальнае выкарыстанне рэсурснай базы і павышэнне эфектыўнасці накіравання крэдытных рэсурсаў, умацаванне пазіцый Банка на фінансавым рынку.

Банк забяспечыў выкананне ўсіх нарматываў бяспечнага функцыянавання, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Па выніках 2016 года  атрыманы прыбытак у памеры 155 млн рублёў, што амаль на 50 % вышэй за вынікі 2015 года.

У якасці стратэгічных задач банка акрэслены максімізацыя прыбытку і дасягненне фінансавай устойлівасці пры выкананні ўсіх нарматываў бяспечнага функцыянавання, развіццё брэнда, падтрымка станоўчага іміджу банка ў айчынных і замежных дзелавых колах, удасканаленне эфектыўнай сістэмы кіравання, асновай якой з’яўляецца комплекс інструментаў і механізмаў прыняцця рашэнняў, у тым ліку і па пытаннях кіравання рызыкамі і ўнутранага кантролю.

akcioneryv

akcioner

Члены Наглядальнага савета і старшыня праўлення банка адказалі на пытанні акцыянераў. Па завяршэнні сходу Наглядальны савет абраў старшыню. Ім стаў першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васілій Мацюшэўскі.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»