Навіны банка і прэс-рэлізы
28.03.2017

Беларусбанк цяпер і ў Telegram! Далучайцеся!

Выдатныя навіны! З 28.03.2017 г. наш банк гатовы кантактаваць з Вамі і ў мэсанджары Telegram!

Разумны робат кругласутачна і без выхадных раскажа Вам пра курсы валют, дапаможа знайсці найбліжэйшы банкамат, інфакіёск або аддзяленне з  пазначэннем рэжыму працы і пераліку паслуг шляхам націскання ўсяго адной клавішы!

Што для гэтага патрэбна? Усяго толькі ўстанавіць Telegram і знайсці робата па  імені asb_belarusbank_bot.

telegram

Каб пачаць работу з робатам, неабходна ў радку пошуку кантактаў увесці asb_belarusbank_bot і адправіць каманду «/start». Другі спосаб – перайсці па спасылцы https://telegram.me/asb_belarusbank_bot і адправіць каманду «/start».

Калі ў вас ёсць прапановы ці пажаданні па паляпшэнні работы робата ў Telegram, Вы можаце іх накіраваць на email: contact@asb.by.

Сёння «Беларусбанк» гатовы дапамагаць і адказваць на пытанні кліентаў любым зручным для Вас спосабам: па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, у выглядзе on-line кансультацый у чаце, а таксама ў афіцыйных супольнасцях банка сацыяльных сетках у «ВКонтакте», Facebook, «Одноклассники», Twitter, Instagram, Youtube.   

Мы становімся яшчэ бліжэй! А Вы ўжо сталі кліентам «Беларусбанка»?

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!