«Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў, што з 24 сакавіка 2017 года ўводзіцца новы тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад у беларускіх рублях «Класік Безадзыўны на 1 год» з фіксаванай працэнтнай стаўкай у памеры 12% гадавых.
Тэрмін захоўвання грашовых сродкаў – 1 год. Капіталізацыя ажыццяўляецца ў канцы тэрміну захоўвання. Дадатковыя ўзносы і расходныя аперацыі не прадугледжаны. Дэпазіт можа быць адкрыты на імя іншай асобы.
З перавагамі ўкладу «Класік Безадзыўны на 1 год» з фіксаванай працэнтнай стаўкай можна азнаёміцца тут.
Падрабязную інфармацыю пра лінейку дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»