Капілка ўзнагарод ААТ «ААБ Беларусбанк», атрыманых ад банкаў-карэспандэнтаў за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў, упершыню папоўнілася сертыфікатам KBC Bank NV, Brussels «Euro STP Excellence Award».
Гэтай узнагародай KBC Bank NV, Brussels пацвердзіў, што ўсе 100% плацяжоў, адпраўленых ААТ «ААБ Беларусбанк», не патрабавалі якой-небудзь ручной дапрацоўкі і былі здзейснены ў аўтаматычным рэжыме. Такое дасягненне сведчыць аб тым, што мерапрыемствы банка ў частцы павышэння эфектыўнасці арганізацыі міжнародных разлікаў дазволілі дасягнуць максімальна высокіх стандартаў у аперацыйнай дзейнасці.
Аналагічнымі ўзнагародамі ААТ «ААБ Беларусбанк» адзначана такімі сусветнымі фінансавымі лідарамі, як Deutsche Bank AG, Standard Chartered Bank, VTB Bank (Deutchland), Raiffeisen Bank International AG, Commerzbank AG.
ААТ «ААБ Беларусбанк» і надалей будзе працягваць удасканаленне працэсу аператыўнага і бесперабойнага ажыццяўлення міжнародных пераводаў для мінімізацыі аперацыйных расходаў і стварэння аптымальных умоў абслугоўвання сваіх кліентаў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»