Навіны банка і прэс-рэлізы
21.03.2017

«Беларусбанк» у чарговы раз зніжае стаўкі па крэдытах (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» з 21.03.2017 у чарговы раз істотна зніжае працэнтныя стаўкі па нанава заключаемых крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы – у сярэднім на 5 працэнтных пунктаў.

Акрамя таго, значна зніжаюцца працэнтныя стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці (акрамя крэдытаў у рамках сістэмы будаўнічых зберажэнняў) і спажывецкія патрэбы, як у беларускіх рублях (у сярэднім на 6 працэнтных пунктаў), так і ў замежнай валюце (на 1,5 працэнтнага пункта).

Па авердрафтных крэдытах падаўжаецца па 30.06.2017 (уключна) тэрмін правядзення акцыі па зніжэнні (устанаўленні) працэнтнай стаўкі да стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Вырашаць важныя жыццёвыя пытанні з ААТ «ААБ Беларусбанк» становіцца лягчэй і прасцей!

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць, патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

 

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!