Наведвальнікі рэстарана хуткага харчавання McDonalds, размешчанага ў Мінску па вул. Прытыцкага, д. 28, цяпер могуць рабіць заказ і аплачваць яго банкаўскай плацежнай картай без удзелу супрацоўніка ўстановы.
Дзякуючы праекту па ўсталяванні плацежнага тэрміналу самаабслугоўвання ў гандлёвай сетцы ТАА «КСБ Віктары Рэстараны», у якім «Беларусбанк» выступіў у якасці банка-экваера, наведвальнікі ўстановы могуць сфарміраваць заказ самастойна, выбраўшы неабходныя стравы на сэнсарным табло ўстройства. Пасля таго, як заказ сфарміраваны, кліент аплачвае яго банкаўскай картай.
Плацежный тэрмінал самаабслугоўвання, размешчаны побач з традыцыйнымі касамі, прымае да разліку як банкаўскія карты з магнітнай паласой, так чыпавыя і бескантактавыя. Атрымаўшы на рукі чэк з нумарам свайго заказу, наведвальніку рэстарана застаецца дачакацца яго фарміравання і атрымання на касе выдачы заказаў.
Аўтары і арганізатары праекта абяцаюць, што ў найбліжэйшы час на радасць аматарам фастфуда і сучасных гаджэтаў у краіне з’явяцца яшчэ 9 падобных устройстваў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»