Global Finance абвясціў пераможцаў 24-ай штогадовай прэміі «Лепшыя банкі свету». «Беларусбанк» прызналі лепшым беларускім банкам на развіваючыхся рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гэтага звання «Беларусбанк» удастойваецца ўжо пяты раз.
Пераможцы былі вызначаны рэдактарамі часопіса Global Finance па выніках шматлікіх кансультацый з карпаратыўнымі фінансавымі дырэктарамі, банкірамі і банкаўскімі кансультантамі, аналітыкамі па ўсім свеце. Пры выбары лепшых банкаў Global Finance кіраваўся такімі фактарамі, як рост актываў, рэнтабельнасць, геаграфія дзейнасці, стратэгічныя сувязі, развіццё новых напрамкаў дзейнасці і наватарства ў прадуктах.
Часопіс Global Finance з’яўляецца штомесячным выданнем, якое налічвае больш за 50 тыс падпісчыкаў у 163 краінах свету. Global Finance складае рэйтынгі па цэлым шэрагу галін эканомікі, уключаючы банкаўскі сектар. Узнагарода Global Finance з’яўляецца агульнапрызнаным і дакладным паказчыкам перавагі, і гэта вялікі гонар для банка атрымаць такую ўзнагароду ў якасці пацвярджэння лідзіруючай пазіцыі на фінансавым рынку Рэспублікі Беларусь.