Навіны банка і прэс-рэлізы
20.03.2017

Першы ў Беларусі валютна-абменны тэрмінал з функцыяй выдачы манет з’явіўся ў «Беларусбанку» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» ужо не першы год прадстаўляе IT-навінкі ў сферы абслугоўвання кліентаў. 2017 год не стаў выключэннем.

Новы тэрмінал для правядзення валютна-абменных аперацый у рэжыме самаабслугоўвання вытворчасці IBA Minsk (СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс») з’явіўся ў аддзяленні «Беларусбанка» ў г. Мінску. Абсталяванне дазваляе кліентам ажыццяўляць абмен долараў ЗША, еўра, расійскіх рублёў на беларускія рублі з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў у рэжыме самаабслугоўвання.

monety_terminal

Галоўная асаблівасць і ўнікальнасць навінкі: пры правядзенні валютна-абменнай аперацыі тэрмінал выдае атрыманую пры абмене суму ў беларускіх рублях як грашовымі купюрамі, так і манетамі. Для гэтага ўстройства мае не толькі дыспэнсар для купюр, але і хопер для выдачы манет.

monety

Пакуль што адзіны ў Беларусі падобны валютна-абменны тэрмінал устаноўлены ў аддзяленні №527/395 ААТ «ААБ Беларусбанк» па адрасе г. Мінск, пр. Незалежнасці, 3-2, ГЦ «Сталіца».

«"Беларусбанк", падтрымліваючы статус інавацыйнага банка, прадастаўляе сваім кліентам самыя сучасныя тэхналогіі. У прынцыпе работы валютна-абменнага тэрміналу выкарыстоўваецца ўнікальная тэхналогія распрацоўкі японскай кампаніі Japan Cash Machine (JCM), якая дазваляе пры неабходнасці атрымліваць і захоўваць інфармацыю аб прынятых купюрах (устройства вызначае прыналежнасць валюты, яе намінал і серыйны нумар кожнай прынятай банкноты) і кліентах, якія ажыццяўлялі аперацыі з гэтымі купюрамі», – расказаў намеснік дырэктара разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Сяміжон.

Для зручнасці карыстання тэрміналам на экране ўстройства адлюстроўваюцца бягучыя курсы валют, устаноўленыя банкам, і наміналы дазволеных да прыёму купюр. Плата за правядзенне аперацыі абмену валют не спаганяецца. Па сваёй сутнасці правядзенне аперацыі ў дадзеным устройстве  падобнае да выкарыстання банкамата або інфакіёска з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў. Правядзенне аперацыі абмену валют ажыццяўляецца маментальна.

 monety_

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!