15 сакавіка стартавала рэкламная гульня «Клік удачы» з выкарыстаннем картак Visa «Беларусбанка». Для ўдзелу ў гульні неабходна разлічвацца карткай Visa на любую суму на сайтах, падключаных «Беларусбанкам» да паслугі інтэрнэт-эквайрынгу, – 21vek.by, sushivesla.by, kvitki.by, silverscreen.by, а таксама belavia.by, выбіраючы спосаб аплаты «Картай Visa».
Прымаючы ўдзел у гульні «Клік удачы», трымальнікі картак Visa «Беларусбанка» ўдзельнічаюць у розыгрышы больш за 1000 каштоўных прызоў, а таксама галоўнага прыза – аўтамабіля Audi A4 Sport!
«Рэкламная гульня накіравана на прыцягненне ўвагі трымальнікаў картак да пераваг і зручнасці ажыццяўлення аплаты ў сетцы Інтэрнэт. У цяперашні час такі спосаб плацяжу ў інтэрнэт-магазінах, падключаных ААТ «ААБ Беларусбанк» да паслугі інтэрнэт-эквайрынгу, штодзень выбіраюць каля 10 тысяч чалавек, і гэта лічба пастаянна расце», – расказаў начальнік аддзела развіцця сеткі ўпраўлення эквайрынгу ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей БАХУР.