«Беларусбанк» і міжнародная плацежная сістэма Mastercard паведамляюць аб выхадзе новага прадукту і прадстаўляюць карту растэрміноўкі «Магніт». Трымальнікі новай карты атрымліваюць прывабны набор пераваг ад «Беларусбанка» і змогуць зручна, проста і бяспечна аплачваць пакупкі па бескантактавай тэхналогіі Mastercard.
Пры ажыццяўленні пакупак у магазінах-партнёрах «Беларусбанка» трымальнік карты зможа атрымаць растэрміноўку плацяжу да 12 месяцаў або вяртанне грашовых сродкаў (кэшбэк) да 12% у рамках праграмы лаяльнасці «Ваш бонус».
Пры ажыццяўленні пакупак у арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме банка, разлік за тавары і паслугі можа ажыццяўляцца ў рамках авердрафту або за кошт уласных сродкаў. Пры ажыццяўленні першай пакупкі за кошт авердрафту – з аднаразовым 30-дзённым перыядам выплаты працэнтаў за карыстанне авердрафтным крэдытам па льготнай стаўцы 0,0001% (Grace-период).
Карта растэрміноўкі «Магніт» Mastercard Standard «Беларусбанка» выпускаецца на 3 гады. Трымальнікам карты растэрміноўкі прадастаўлена магчымасць без дадатковай платы змяніць ПІН-код і ажыццявіць рэгістрацыю ў Інтэрнэт-банкінгу «Беларусбанка».
Спіс магазінаў-партнёраў, якія прымаюць карту растэрміноўкі «Магніт», пастаянна пашыраецца і ўжо на стартавым этапе складае каля 2000 па ўсёй Беларусі.
Падрабязную інфармацыю аб умовах абслугоўвання і афармлення карты растэрміноўкі «Магніт» можна атрымаць ТУТ.
Прыцягвайце найлепшыя пакупкі разам з «Беларусбанкам» і картай растэрміноўкі «Магніт»!