Навіны банка і прэс-рэлізы
01.03.2017

«Беларусбанк» прыцягвае доўгатэрміновы крэдыт з КНР (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягвае гарантаваны доўгатэрміновы крэдыт з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пагадненне аб прадастаўленні крэдыту падпісана 1 сакавіка 2017 года ў сталіцы Кітайскай Народнай Рэспублікі Пекіне. З боку Банка подпіс на дакуменце паставіў выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Перапяліца.

11

33

Пазычаныя сродкі ў аб’ёме 100 мільёнаў долараў ЗША выдзяляюцца адным з найбуйнешых дзяржаўных банкаў Кітайскай Народнай Рэспублікі – Дзяржаўным банкам развіцця Кітая. Гарантаваны доўгатэрміновы крэдыт на фінансаванне бягучай дзейнасці «Беларусбанка» прадастаўляецца тэрмінам на 3 гады.

«Для беларускіх камерцыйных банкаў, якія працуюць з кітайскімі партнёрамі, гэты крэдыт з’яўляецца беспрэцэдэнтным з прычыны мэт яго выкарыстання – фінансаванне бягучай дзейнасці  "Беларусбанка", – адзначыў выканаўчы дырэктар Віктар Перапяліца. – Падпісанне пагаднення на такіх умовах з’яўляецца важнай падзеяй. Мы ацэньваем яго як новы этап у сумеснай рабоце з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»