У рамках праекта «Спажывецкі вопыт-2016», які праводзіцца інфармацыйным парталам Infobank.by, адбылася цырымонія ўзнагароджання банкаў па выніках незалежнага даследавання.
На фота: Святлана Зароўская, начальнік аддзела дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер ААТ «ААБ Беларусбанк»
У намінацыі «Эксклюзіўны прадукт» ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала першае месца за ўкараненне ў 2016 годзе інавацыйнага інструмента зберажэнняў для насельніцтва – Інтэрнэт-аблігацый.
Ужо каля 1200 кліентаў скарысталіся гэтым інавацыйным сэрвісам і выгадна размясцілі свае зберажэнні ў Інтэрнэт-аблігацыі.
«Унікальны прадукт "Беларусбанка" прадастаўляе сваім уладальнікам не толькі высокую даходнасць, але і якасна новы ўзровень камфорту – магчымасць як дыстанцыйна набыць імянныя валютныя аблігацыі, так і ў рэжыме анлайн кантраляваць свой рахунак «дэпа», на якім яны захоўваюцца», – адзначыла начальнік аддзела дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Зароўская.
За перыяд размяшчэння дэбютнага выпуску Інтэрнэт-аблігацый кліентамі «Беларусбанка» здзейснена каля 2500 здзелак на агульную суму звыш 15 млн долараў ЗША, што складае больш за 50% аб’ёму эмісіі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»