Паважаныя мужчыны!
Прыміце віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Шчыра дзякуем вам за служэнне доўгу і гонару, высакароднасць памкненняў і ўчынкаў, адданасць высокім ідэалам.
Асаблівыя словы ўдзячнасці тым, для каго служба ў арміі – старонкі ўласнай біяграфіі. Заставайцеся моцнымі, мужнымі, паспяховымі.
Здароўя, шчасця і дабра вам, вашым родным і блізкім!
Душэўнай цеплыні, міру і згоды вашаму дому!
Наглядальны савет,
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»