Навіны банка і прэс-рэлізы
20.02.2017

Напярэдадні святочных дат «Беларусбанк» раздае скідкі па крэдытах! (прэс-рэліз)

У год свойго 95-годдзя, а таксама напярэдадні святаў – Дня абаронцаў Айчыны і Дня жанчын ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць акцыю па зніжэнні ставак пры выдачы крэдытаў на спажывецкія патрэбы!

Пры падачы заяўкі на крэдыт у перыяд правядзення акцыі з 20.02.2017 па 20.03.2017 працэнтная стаўка па Вашым крэдыце на працягу першых 95 дзён пасля заключэння крэдытнага дагавору будзе зніжана на 10 працэнтных пунктаў.

Умовы акцыі распаўсюджваюцца на спажывецкія крэдыты тэрмінам ад 2 да 5 гадоў.

Крэдыты прадастаўляюцца з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай карткі або шляхам безнаяўнага пералічэння, без страховак і камісій. Магчыма атрыманне крэдыту без паручыцеляў.

Падаць заяўку на крэдыт можна ў любой установе банка, а таксама з выкарыстаннем каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (карпаратыўны вэб-сайт банка, М-банкінг, інфакіёск, Кантакт-цэнтр).

Спяшайцеся прыняць удзел у акцыі і падрыхтаваць падарункі сваім блізкім!

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы на нумар 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

 

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!