ААТ «ААБ Беларусбанк» і ДА «Беларуская чыгунка» пачалі рэалізацыю пілотнага праекта па ўкараненні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту ў цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа і цягніках міжрэгіянальных ліній з выкарыстаннем пераносных плацежных тэрміналаў.
Цяпер у цягніках, якія курсіруюць па маршруце Асіповічы-Пухавічы, пасажыры могуць набыць білет у раз’язнога касіра, аплаціўшыя яго банкаўскай карткай, а ў цягніку №658/657 Брэст-Віцебск такім жа чынам разлічыцца за чайную прадукцыю і пасцельную бялізну.
«Абсталяванне, устаноўленае ў цягніках, працуе па GSM канале сувязі, які дазваляе забяспечваць работу тэрміналаў у час руху цягнікоў ва ўсіх месцах іх перамяшчэння», – расказаў начальнік аддзела развіцця сеткі ўпраўлення эквайрынгу ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Бахур.
Калі праект зарэкамендуе сябе са станоўчага боку і гэта паслуга будзе карыстацца попытам, плануецца разгледзець пытанне аб далейшым укараненні плацежных тэрміналаў у цягніках.
Гэта ўжо не першы сумесны праект ААТ «ААБ Беларусбанк» і ДА «Беларуская чыгунка». Са снежня 2015 года паспяхова працуе праграма лаяльнасці «Экспрэс». Аплачваючы білеты на сайце БЧ (www.poezd.rw.by) карткай ААТ «ААБ Беларусбанк», на рахунак яе трымальніка залічваецца бонус ад сумы пакупкі. Памер бонуса залежыць ад тыпу карткі, з выкарыстаннем якой праведзена аперацыя, і складае ад 3 да 5%.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»