Навіны банка і прэс-рэлізы
09.02.2017

У 2017 годзе «Беларусбанк» акажа падтрымку малому і сярэдняму бізнесу на суму 330 млн рублёў (прэс-рэліз)

У цяперашні час стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы з’яўляецца адной з прыярытэтных задач для паспяховага эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Менавіта таму праграма падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу «Беларусбанка» настолькі запатрабавана сярод нашых кліентаў. У 2016 годзе па праграме выдадзена крэдытаў на суму каля 240 млн беларускіх рублёў. Доля кліентаў «Беларусбанка» ў агульнай колькасці зарэгістраваных суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу склала 16,2%. Аб’ём крэдытаў суб’ектам малога і сярэдняга бізнесу, кліентам «Беларусбанка», на 1 студзеня 2017 года склаў 17,1% у агульным памеры запазычанасці па  банкаўскай сістэме. Геаграфія дзелавой актыўнасці ахоплівае ўсе рэгіёны Рэспублікі Беларусь.

Для развіцця бізнесу распрацаваны прывабныя інвестыцыйныя прадукты як для нанава ствараемых суб’ектаў гаспадарання, так і для ўжо функцыянуючых. Таксама для пашырэння існуючага бізнесу ажыццяўляецца крэдытаванне ў бягучую дзейнасць для папаўнення абаротных сродкаў.

У 2017 годзе банк плануе аказаць падтрымку бізнесу, які знаходзіцца на стадыі развіцця, на суму 330 млн рублёў. Пры гэтым памер працэнтных ставак па крэдытах у беларускіх рублях па асобных прадуктах складае ад 8,5% гадавых, або палову стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Дадатковыя перспектывы для бізнесу адкрываюцца дзякуючы пагадненням, заключаным з замежнымі партнёрамі банка. Так, для фінансавання беларускі-кітайскіх інвестыцыйных праектаў у розных сферах «Беларусбанк» гатовы аказаць падтрымку за кошт крэдытнай лініі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая, у рамках якой у 2017 годзе на мэты крэдытавання малога і сярэдняга бізнесу выдзелена $50 млн.

З улікам сучасных тэндэнцый банк прапануе шырокую лінейку банкаўскіх прадуктаў і паслуг, выкарыстанне якіх садзейнічае развіццю і паспяховай рабоце малога і сярэдняга бізнесу на ўсіх стадыях.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»