Навіны банка і прэс-рэлізы
08.02.2017

Новыя перавагі для ўдзельнікаў Клуба «Карт-бланш»

Не так даўно ААТ «ААБ Беларусбанк» прадставіла сваім кліентам новы прадукт – Клуб «Карт-бланш», які прадастаўляе поўную свабоду дзеянняў і права выбару паміж найбольш выгаднымі прапановамі банка. Ключ для ўступлення ў Клуб – міжнародная прэміяльная картка Mastercard, якая можа быць аформлена як у беларускіх, так і ў расійскіх рублях, еўра або доларах ЗША. Найбольш актыўныя аматары падарожнічаць і адкрываць для сябе новыя гарызонты ўжо паспелі ацаніць перавагі ўнікальнай прапановы.

І вось чарговая добрая навіна для ўсіх, хто збіраецца ў адпачынак! Цяпер трымальнікі картак Клуба «Карт-бланш» могуць смела планаваць пералёт з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» і не хвалявацца аб тым, як дабрацца да аэрапорта.

Таксі 157

«Беларусбанк» і «служба таксі 157» прапануюць членам Клуба зэканоміць 7% ад кошту паездкі з любой кропкі Мінска ў аэрапорт, а таксама пры вяртанні назад! Падрабязная інфармацыя аб умовах атрымання скідкі – ТУТ.

Аформіць картку Клуба «Карт-бланш» да новага рахунку можна:

- на сайце «Беларусбанка»;

- у сістэме «Інтэрнэт-банкінг»;

- у «М-банкінгу» (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт);

- у інфакіёску;

- у Кантакт-цэнтры банка, патэлефанаваўшы на нумар 147.

image003

«Служба таксі 157» ЗАТ «Сіфтранс плюс» за больш чым 15 гадоў працы здолела заняць упэўненыя пазіцыі на рынку транспартных паслуг і пасажырскіх перавозак, заслужыць давер і аўтарытэт дзякуючы якасці прадастаўляемых паслуг і высокай карпаратыўнай культуры. Індывідуальная работа з кожным кліентам, пунктуальнасць, максімальная хуткасць дастаўкі і поўная бяспека, вопытныя вадзіцелі, якія выдатна ведаюць аўтамабільныя дарогі – гарант таго, што ў кліента застануцца самыя прыемныя ўспаміны пра паездку.

Прыемнай паездкі і выдатнага падарожжа!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!