Навіны банка і прэс-рэлізы
03.02.2017

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыступіла да выдачы ў бягучым годзе крэдыту на будаўніцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай

Крэдыты прадастаўляюцца грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на будаўніцтва жылых памяшканняў тэрмінам карыстання да 15 гадоў. Працэнтная стаўка па крэдыце ў адпаведнасці з дзеючымі ўмовамі – 11,5 % гадавых (працэнтная стаўка, устаноўленая банкам для крэдытаў на нерухомасць, зменшаная на 50% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь).

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў першачарговым парадку такія крэдыты будуць прадастаўляцца грамадзянам-ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў (катэгорыі грамадзян, вызначаныя пунктамі 1-3 артыкула Закона Рэспублікі Беларусь ад 17.04.1992г. «Аб ветэранах»), пры гэтым аб’ём выдачы крэдытаў абмежаваны лімітам дырэктыўнага крэдытавання на жыллёвае будаўніцтва, прадугледжанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2016 г. №1113.