22 лістапада 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 943 зацверджаны фінансавы кансультант для падрыхтоўкі праграмы інстытуцыянальнага развіцця і рэалізацыі мінарытарнага пакета акцый ААТ «ААБ Беларусбанк». Кансорцыум вызначаны ў складзе ТАА «КПМГ Танацсадо» (Венгрыя), ТАА «КПМГ» (Беларусь), юрыдычнай фірмы «Оппенхайм» (Венгрыя) і адвакацкага бюро «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» (Беларусь).
Рэалізацыя праекта ўключае тры ключавыя стадыі:
- падрыхтоўка стратэгіі банка да 2020 года;
- рэалізацыя мінарытарнага пакета акцый банка (да 25%) замежнаму інвестару;
- рэалізацыя падрыхтаванай стратэгіі.
Гэта работа з’яўляецца працягам паслядоўнага ўзаемадзеяння ААТ «ААБ Беларусбанк» з міжнароднымі кансультантамі. У 2016 годзе была праведзена незалежная праверка стану актываў Банка, атрыманыя па яе выніках рэкамендацыі па павышэнні ўстойлівасці работы «Беларусбанка» на сённяшні дзень рэалізуюцца або ўжо ўкаранёныя. Акрамя таго, у 2015 годзе кампанія КПМГ правяла праверку карпаратыўнага кіравання, па выніках якой быў дадзены шэраг рэкамендацый, большасць з якіх былі рэалізаваны Банкам.
На сённяшні дзень КПМГ станоўча ацэньвае перспектывы рэалізацыі гэтага праекта. Падрыхтаваная КПМГ стратэгія будзе садзейнічаць максімізацыі кошту акцый Банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»