Выдатны падарунак дзецям з 15 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, зрабіў «Беларусбанк» – арганізаваў паездку ў Маскоўскую вобласць.
У Цэнтры кіравання палётамі была праведзена прамая відэаканферэнцыя з міжнароднай касмічнай станцыяй. Школьнікі пагаварылі з нашым знакамітым земляком, капітанам экіпажа Алегам Навіцкім, выхадцам з горада Чэрвеня. Як выглядае Мінск з космаса, што рабіць, калі ў скафандры зачасаўся нос і як звязацца з касманаўтам на зямлі – адказы на гэтыя і іншыя пытанні дзеці атрымалі прама з космаса.
Не менш цікавым стала наведванне Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына ў Зорным гарадку. Дзеці адкрылі для сябе цікаўныя факты: чым харчуюцца касманаўты, як праходзіць працэс адбору і падрыхтоўкі, з якімі небяспечнасцямі і цяжкасцямі сутыкаюцца.
Далейшымі прыпынкамі і прадметамі ўвагі сталі Дзіцячы тэхнапарк «Кванторыум» на базе новай гімназіі, Свята-Троіцкая Сергіева лаўра ў г. Сергіеў Пасад.
Апошні дзень перад ад’ездам удзельнікі дэлегацыі правялі ў Маскве. Пабывалі ў Дзяржаўнай Думе, дзе адбылася сустрэча з лідарам КПРФ Генадзіем Зюганавым, наведалі пасольства Рэспублікі Беларусь. Завершылася маленькае падарожжа пешаходнай экскурсіяй па Чырвонай плошчы.
Праект рэалізаваны ў рамках Рэспубліканскай праграмы «Нашы дзеці».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»