Банкам сумесна з СТАА «АТЛАНТ-М УСХОД» здзейснена інтэграцыя першага ў Рэспубліцы Беларусь анлайн-аўтасалона vw.atlant-m.by з сістэмай інтэрнэт-плацяжоў, якая дазваляе набыць аўтамабіль брэнда Volkswagen не выходзячы з дома з дапамогай карткі, эмітаванай любым банкам свету.
Цяпер набыць аўтамабіль нямецкай маркі з дапамогай картак плацежных сістэм Visa Int., MasterCard WorldWide і БЕЛКАРТ у афіцыйнага дылера можна з любой кропкі Беларусі, дзе ёсць інтэрнэт, пры гэтым працягваючы карыстацца ўсімі перавагамі абслугоўвання ў звычайным аўтасалоне. Абслугоўванне ў аўтасалоне vw.atlant-m.by цалкам капіруе працэс куплі ў афлайне. Тут можна ўдакладніць параметры аўто, сабраць неабходную камплектацыю і нават «прысесці» за руль: трохмернае відэа дазваляе даследаваць салон будучай пакупкі. Па завяршэнні афармлення машыну разам з пакетам дакументаў даставяць у любы населены пункт Беларусі на працягу трох дзён.
Сэрвіс арыентаваны ў першую чаргу на пакупнікоў з рэгіёнаў, дзе няма ўласнага аўтацэнтра маркі, на жадаючых «абнавіць» мадэль, якая маецца, а таксама на тых, хто хоча набыць аўтамабіль у падарунак.
З улікам эканоміі на арэндзе і ўтрыманні персанала такая пакупка абыйдзецца беларусам танней за афлайнавую ў сярэднім на 1-2% – гэта прыкладна 200 беларускіх рублёў для самай папулярнай мадэлі.
Плануецца, што ў найбліжэйшыя некалькі гадоў каля 20% продажаў аўтамабіляў гэтай маркі будуць ажыццяўляцца ў сетцы.
Даведка:
Праз сістэму інтэрнэт-плацяжоў ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляецца каля 10 000 пакупак штодзень.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»