Калі Вы з’яўляецеся індывідуальным прадпрымальнікам, то з 1 лютага 2017 года прапануем Вам скарыстацца новай выгаднай прапановай банка – падключыцца да пакета паслуг «Развіццё».
Гэты пакет прызначаны для рашучых і актыўных прадпрымальнікаў, якія імкнуцца да росту свайго бізнесу. У пакет паслуг уваходзіць:
- неабмежаваная колькасць плацяжоў у беларускіх рублях;
- адкрыццё рахунку;
- падключэнне і абслугоўванне ў ПК «Кліент-банк (WEB)»;
- спецыяльныя ўмовы: памер узнагароджання 2% пры выкарыстанні паслугі мабільнага эквайрынгу;
- прыём наяўных грашовых сродкаў;
- абслугоўванне карпаратыўных картак БЕЛКАРТ у беларускіх рублях і іншыя паслугі.
Кошт абслугоўвання па пакеце паслуг «Развіццё» складае ўсяго 35 рублёў у месяц.